Нямецкая паліцыя заявіла, што забойства як мінімум дзевяці чалавек у двух інцыдэнтах, зьвязаных са зброяй у горадзе Ганаў недалёка ад Франкфурту-на-Майне, мела «ксэнафобскія матывы».
Падазраваны ў страляніне ў Ганаў быў знойдзены мёртвым у кватэры. Побач зь ім было знойдзена цела ягонай маці.
Спасылаючыся на нямецкіх сілавікоў, агенцтва Associated Press паведаміла, што ў падазраванага былі «крайнія правыя» матывы.
Тым часам прэс-сакратар турэцкага прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана заявіў у Стамбуле 20 лютага, што сярод загінулых ёсьць турэцкія грамадзяне.
Паведамленьні аб страляніне ў двух месцах у горадзе Ганаў зьявіліся напярэдадні вечарам.
Ганаў — невялікі горад, разьмешчаны на ўсход ад Франкфурту-на-Майне, у ім пражывае каля 90 тысяч чалавек.