3 студзеня пахмурна з праясьненьнямі, піша Белгідрамэт. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, які будзе пераходзіць у мокры сьнег і проста сьнег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпэратура паветра днём -3…+2°С.
4 студзеня на надвор'і адаб’ецца ўплыў атмасфэрных франтоў, зьвязаных з цыклёнам, цэнтар якога перамесьціцца з поўдня Балтыкі. Воблачна з праясьненьнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы сьнег. Месцамі мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпэратура паветра ноччу -2…-7°С, максымальная днём 0…-4°С.
5 студзеня ўмовы надвор’я будуць фармаваць малаактыўныя франтальныя разьдзелы і паветраныя масы арктычнага паходжаньня. Воблачна з праясьненьнямі. Уначы месцамі, днём на большай частцы Беларусі пройдзе кароткачасовы сьнег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу -2…-9°С, максымальная днём 0…-5°С.
Форум