Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аэрапортах 5 расейскіх гарадоў прыпынілі палёты


Аэрапорт Саранску, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Аэрапорт Саранску, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Увечары 1 студзеня часовыя абмежаваньні на палёты ўвялі ў аэрапортах 5 гарадоў Расеі: у Калузе, Пензе, Саранску, Саратаве і Ўльянаўску. Аэрапорты гэтых гарадоў часова не прымаюць і не адпраўляюць авіярэйсы.

Увечары 1 студзеня ў аэрапорце Грабцава ў расейскім горадзе Калуга ўвялі часовыя абмежаваньні на палёты. З 20:36 па маскоўскім часе аэрапорт перастаў прымаць і адпраўляць рэйсы, піша Руская служба Радыё Свабода са спасылкай на прадстаўніка Расавіяцыі.

З 21:00 аналягічныя меры ўвялі ў аэрапортах Пензы, Саранска, Саратава, з 22:00 — у аэрапорце Ўльянаўска.

Паведамляецца, што абмежаваньні накіраваныя на гарантаваньне бясьпекі грамадзянскай авіяцыі.

Паводле зьвестак Мінабароны Расеі, з 17:30 да 20:00 расейскія вайскоўцы зьнішчылі 19 украінскіх бесьпілётнікаў над пяцьцю рэгіёнамі краіны. Зь іх 10 дронаў зьбілі ў Белгарадзкай вобласьці, тры — у Курскай, па два — у Варонескай, Бранскай і Растоўскай абласьцях.

Днём 1 студзеня сыстэмы СПА зьнішчылі два ўкраінскія бесьпілётнікі ў Белгарадзкай вобласьці, сьцьвярджае ведамства.

У ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня расейская СПА зьбіла адзін дрон над Курскай вобласьцю. Пры гэтым губэрнатар Бранскай вобласьці Аляксандар Багамаз паведаміў пра зьнішчэньне двух дронаў над яго рэгіёнам. Раней ён згадваў пра масіраваную атаку бесьпілётнікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG