Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Алеся Чаркашына


Алесь Чаркашын
Алесь Чаркашын

Падзеі 27 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

27 верасьня 1982 году ў Берасьці нарадзіўся Алесь Чаркашын — актывіст, беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне, Народны Герой Украіны (пасьмяротна).

Чаркашын яшчэ 18-гадовым юнаком далучыўся да беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. У часе навучаньня ў ВНУ (Алесь вучыўся ва Ўкраіне — з чырвоным дыплёмам скончыў Таўрыйскі хрысьціянскі інстытут у Хэрсоне) ён ўступіў у партыю «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і стаў кіраўніком яе берасьцейскай суполкі. Удзельнічаў у Плошчы-2010, арганізоўваў «маўклівыя пратэсты» ў родным горадзе.

У 2014 годзе ўступіў у склад Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару», ваяваў пад пазыўным «Тарас». 10 жніўня 2015 году быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Яму было 32 гады.

Алеся Чаркашына пахавалі ў Берасьцейскім раёне. Яго пасьмяротна ўзнагародзілі мэдалём «За самаахвярнасьць і любоў да Ўкраіны» і ордэнам «Народны герой Украіны», а таксама мэдалём «Пагоні», які ў 2022 годзе заснавала Рада БНР.

Гэты дзень у гісторыі

1480 — заснаваная гішпанская інквізыцыя.

Пакараньне сьмерцю паводле прысуду інквізыцыі
Пакараньне сьмерцю паводле прысуду інквізыцыі

1605 — перамога войска гетмана польнага літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам

1821 — Мэксыка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі.

1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

1941 — Сырыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай.

1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Янаве Палескім.

2020 — пачаўся збройны канфлікт паміж Армэніяй і Азэрбайджанам за Нагорны Карабах.

2020 — «Марш інаўгурацыі» ў Менску сабраў больш за 100 тысяч удзельнікаў.

2020 — арыштаваны Эдуард Пальчыс, блогер і грамадзкі актывіст, палітвязень. Асуджаны на 13 гадоў калёніі.

Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

У гэты дзень нарадзіліся

1533Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.

Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

1871 Грацыя Дэледа, італьянская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1926 год.

1882 Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст, першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

Міхаіл Кахановіч
Міхаіл Кахановіч

1892 Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог; заснавальнік Горадзенскай беларускай гімназіі, пасол польскага Сэйму ў 1922–1927 гадох. У 1933 годзе быў арыштаваны НКВД і памёр у ГУЛАГу.

1903 Вера Харужая, дзяячка вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі, адна з арганізатараў антынацысцкага падпольля ў Віцебску, публіцыстка.

Вера Харужая
Вера Харужая

1906 Ірына Ждановіч, акторка, народная артыстка Беларусі.

1909 — Лукаш Калюга, пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.

Лукаш Калюга
Лукаш Калюга

1928Сяргей Вакар, скульптар, аўтар помніка Максіму Багдановічу каля Опэрнага тэатру ў Менску.

1947 Уладзімер Міхнюк, гісторык.

У памяці

1551 Ян Радзівіл, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.

1612Пётр Скарга, езуіцкі прапаведнік, першы рэктар Віленскай Акадэміі і ўнівэрсытэту.

1917Эдгар Дэга, францускі мастак.

Эдгар Дэга, «Сцэна з балету» (1879)
Эдгар Дэга, «Сцэна з балету» (1879)

1944 — загінуў у чыгуначнай катастрофе Канстанцiн Былiч, тэатральны актор у БДТ-1, заслужаны артыст Беларусі. Здарэньне адбылося пры рээвакуацыі тэатру з Томску ў Менск.

1958 Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар.

1972 Сымон Кандыбовіч, дзяржаўны дзяяч і гісторык.

2022 Барыс Маісееў, танцоўшчык і харэограф, поп-сьпявак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG