Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фінляндыі пашкоджаны падводны газаправод і кабэль у Эстонію. Прычынай магло стаць «вонкавае ўзьдзеяньне»


Кампрэсарная станцыя газапроваду Balticconnector
Кампрэсарная станцыя газапроваду Balticconnector

Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ ня выключыў, што пашкоджаньне падводнага газаправоду Balticconnector і тэлекамунікацыйнага кабэлю можа быць вынікам «вонкавага ўзьдзеяньня». Пра гэта гаворыцца ў ягонай заяве.

«Шкода, нанесеная падводнай інфраструктуры, была ўспрынята сур’ёзна, — цытуе фінскага прэзыдэнта «Настоящее время». — Цалкам верагодна, што пашкоджаньне газаправоду і тэлекамунікацыйнага кабэлю зьяўляецца вынікам зьнешняга ўзьдзеяньня».

Газаправод Balticconnector злучае газавыя сеткі Фінляндыі і Эстоніі, дазваляючы, у прыватнасьці, Хэльсынкі выкарыстоўваць газасховішча ў Латвіі. Даўжыня трубаправоду, які праходзіць па дне Фінскага заліву ад эстонскага партовага гораду Палдзіскі да фінскага Інкоо, складае 77 км. Сама труба вырабленая з вугляродзістай сталі таўшчынёй 15,9 мм, звонку яна пакрытая поліэтыленам і бэтоннай абалонкай.

Пра пашкоджаньне газаправоду стала вядома 8 кастрычніка. Сеткавая кампанія па здабычы газу Gasgrid Finland і эстонскі апэратар газавых сетак Elering паведамілі пра незвычайнае падзеньне ціску ў трубаправодзе раніцай 8 кастрычніка. На наступны дзень Gasgrid Finland заявіла, што «ёсьць падставы падазраваць, што прычынай інцыдэнту зьяўляецца пашкоджаньне марскога газаправоду». На падставе гэтага было прынятае рашэньне ізаляваць участак газаправода. Пастаўкі газу па трубаправодзе былі прыпыненыя.

Улады Фінляндыі пачалі расьсьледаваньне інцыдэнту. Прэзыдэнт Саўлі Нііністэ паведаміў, што пра здарэньне праінфармаваныя саюзьнікі і партнэры краіны, у прыватнасьці ён пагутарыў з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам. Паводле Столтэнбэрга, Паўночнаатлянтычны альянс гатовы аказаць дапамогу ў расьсьледаваньні здарэньня і яно не паўплывае на бясьпеку паставак газу.

Прэмʼер-міністар Фінляндыі Пэтэры Орпа заявіў, што пашкоджаньне Balticconnector не магло адбыцца ў выніку звычайнай эксплюатацыі газаправоду.

Як піша таблёід Iltalehti, фінскае Міністэрства абароны падазрае, што прычынай аварыі стала дывэрсія, якую магла зрабіць Расея. Гэтая інфармацыя на момант публікацыі навіны не была афіцыйна пацьверджаная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG