Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Прыднястроўі праз спыненьне падачы газу з Расеі спыніліся ўсе прамысловыя прадпрыемствы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Усе прамысловыя прадпрыемствы ў непрызнаным Прыднястроўі, «акрамя харчовых», спыненыя, паведамляюць «Навіны Прыднястроўя».

«Крызіс носіць настолькі цяжкі характар, што няма патрэбы пералічваць, якія прадпрыемствы спыніліся. Стаяць усе прамысловыя прадпрыемствы, за выключэннем толькі тых, хто займаецца вытворчасцю харчаваньня... для іншых прадпрыемстваў няма энэргетычнага рэсурсу», — заявіў віцэ-прэм’ер і кіраўнік Мінэканамразвіцьця Прыднястроўя Сяргей Абалонік.

Ён падкрэсьліў, што пакуль «важна зрабіць так, каб прадпрыемствы змаглі ажыццявіць хаця б адгрузкі прадукцыі і забясьпечыць рух грашовага патоку».

Раней паведамлялася, што ў Прыднястроўі адключылі ацяпленьне і гарачую ваду пасля спыненьня паставак газу з Расеі.

  • Малдова пераключылася на пастаўкі электраэнэргіі з Румыніі, паведамілі ў прэс-службе дзяржаўнай кампаніі Energocom.
  • Як паведамілі ў кампаніі, плянуецца, што цеплаэлектрацэнтралі ў Кішынёве і Бельцах будуць вырабляць каля 28% электраэнэргіі ад спажываньня, каля 10% складзе энэргія з аднаўляльных крыніц, а астатнія 62% будуць імпартаваць з Румыніі.
  • Таксама кампанія Energocom паведаміла пра забесьпячэньне неабходнай колькасьці электраэнэргіі на 2 студзеня.
  • 28 сьнежня «Газпрам» паведаміў пра спыненьне паставак газу ў Малдову з 1 студзеня 2025 году, патлумачыўшы гэта тым, што што малдаўскі бок адмаўляецца ўрэгуляваць запазычанасьць за пастаўкі газу.
  • Прэм’ер-міністар Малдовы Дорын Рэчан на гэта заявіў, што «Расея выкарыстоўвае энэргію як палітычную зброю, ператвараючы людзей у закладнікаў прыднястроўскага рэгіёну, які яна кантралюе праз незаконна разьмешчанае войска» і што краіна разгледзіць магчымасьць вырашэньня праблемы спыненьня паставак расейскага газу ў міжнародным прававым полі — у тым ліку разглядае зварот да міжнароднага арбітражу.
  • 30 сьнежня прэм’ер-міністар Малдовы даручыў ураду краіны пачаць падрыхтоўку да магчымай нацыяналізацыі газавай кампаніі «Малдовагаз», 50% акцыяў якой належаць расейскаму «Газпраму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG