Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад дзіцячай літаратуры да навуковых выданьняў. Экспэрты склалі топ-100 беларускіх кніг 2024 году


Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Рэдакцыя літаратурнага сайту bellit.info, які зьяўляецца праектам Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменьнікаў, склала топ-100 беларускіх кніг, выдадзеных у 2024 годзе. Сьпіс падзелены на 6 катэгорыяў: паэзія, проза, пераклады, навука і нонфікшн, перавыданьні і дзіцячая літаратура.

Як адзначаюць аўтары рэйтынгу, найбольш у 2024 годзе незалежныя выдаўцы выпусьцілі кніг перакладаў, і гэта «абсалютна натуральна — так у кожнай краіне, беларусы зусім не выключэньне», адзначаюць яны. Далёка ня ўсе зь іх трапілі ў рэйтынг, каб не перасягнуць «топ-100».

Як і штогод, нямала выйшла файнай навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, асноўную яе частку выдавалі ў Беларусі — гэта больш за палову кніг разьдзелу. Тлумачыцца такая зьява тым, што навуковая літаратура «па-ранейшаму падтрымліваецца дзяржаўным кнігавыдавецкім сэгмэнтам і ёсьць прасторай, у якой яшчэ магчыма зьдзяйсьняць культурніцкія праекты».

А вось у прозе і эсэістыцы ў апошнія гады «дастаткова ясны крызіс», і гэта, магчыма, «найбольш уразьлівы пласт беларускай літаратуры», адзначаюць аўтары рэйтынгу.

У дзіцячай літаратуры 2024 году большую частку кніг выдалі беларускія аўтары, траціна кніг — пераклады. Падлеткавай літаратуры, як і летась, вельмі мала. «Наагул добрых дзіцячых кніг пакуль што выходзіць менш, чым хацелася б. Гэта абумоўлена тым, што прыватным замежным выдаўцам складана выдаваць такія кнігі праз дарагавізну паперы і друку, празь немагчымасьць замовіць і аплаціць якасныя ілюстрацыі ў мастакоў», — адзначаюць укладальнікі рэйтынгу.

Таксама ў рэйтынг вырашылі ўключыць найлепшыя перавыданьні кніг, якія «сталі запатрабаванымі і важнымі». Многія з кніг, уключаных у рэйтынг, маюць «поруч зь вядомым тэкстам і нешта новае, спэцыяльна дададзенае да новай кнігі» — новыя ілюстрацыі і афармленьне, рэдкія фатаздымкі і інш.

Паэзія

  1. Раман Абрамчук. Вершы для храмаў, сіза, ічу.
  2. Славамір Адамовіч. Адрэналін.
  3. Міхал Бараноўскі. Volumen.3.
  4. Фэлікс Баторын. Дзьве мовы аднае душы.
  5. Света Бень. Из ямки земляной.
  6. Вера Бурлак. Амаль.
  7. Вольга Гапеева. Пад асобнымі коўдрамі.
  8. Уладзімер Глазаў. Показания барометра.
  9. Аксана Данільчык. Час зьнешняй адсутнасьці.
  10. Віктар Жыбуль. Аранжавы.
  11. Анатоль Івашчанка. Непрамо(ў)ленае.
  12. Ігар Кулікоў. Бяс Край.
  13. Натальля Кучмель. Залатое.
  14. Тацяна Нядбай. Там, за сьцяной.
  15. Уладзімер Някляеў. Без Айчыны.
  16. Сяргей Прылуцкі. Нічога нястрашнага.
  17. Сяргей Прылуцкі. Гіброіды.
  18. Усевалад Сьцебурака. Беларускія зоркі.
  19. Сяржук Сыс. Дом.
  20. Андрэй Хадановіч. Дзікае паляваньне караля Стаха. Вершы да опэры.

Проза

  1. Валянцін Акудовіч. Шолах моўчы.
  2. Альгерд Бахарэвіч. Капітан Лятучая Рыба. Папяровы голем.
  3. Валер Гапееў. Вольнеры. Бясконцы дзень.
  4. Голя з Ополя. Мое баба — діректор морга.
  5. Зьміцер Дзядзенка. Гульні Цырцэі.
  6. Сяргей Дубавец. Стагодзьдзе НН.
  7. Сяргей Дубавец. Занзібар. Сталеньне маладой душы.
  8. Татьяна Замировская. Эвридика, проверь, выключила ли ты газ.
  9. Сяргей Календа. Стрыжэ і піша.
  10. Ганна Комар. «Калі я выйду на волю».
  11. Наста Манцэвіч. Цела таксама архіў.
  12. Вінцэсь Мудроў. Yesterday. Нафтаград.
  13. Барыс Пятровіч. Ад жыцьця прачнуцца...
  14. Платон Станкевіч. Незваротнасьць.
  15. Анка Ўпала. Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў.

Пераклады

  1. Хасэ Артэга-і-Гасэт. Эцюды пра любоў і каханьне.
  2. Мельхіёр Ваньковіч. Шчанячыя гады.
  3. Гамэр. Іліяда.
  4. Яраслаў Гжэндовіч. Гаспадар ледзянога саду. Том ІІІ.
  5. Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. Кар’ера Мікадзіма Дызмы.
  6. Лінэ Нагель Ільвісокер. Мой сьвет растае.
  7. Маша Калека. Ніхто не чакае.
  8. Стывэн Кінг. Зьзяньне.
  9. Агата Крысьці. Забойства ва Ўсходнім экспрэсе.
  10. Масей Кульбак. Зэлменяне.
  11. Віргінія Кульвінскайце. Як я была малалеткай.
  12. Юргіс Кунчынас. Туўла.
  13. Фрыдрых Ніцшэ. Ecce Homo.
  14. Попаль-Вух: Эпас народа мая.
  15. «Пра словы і цішыню між імі».
  16. Станіслаў Ракус. Нататкі ў плыні часу.
  17. Эрых Марыя Рэмарк. Тры таварышы.
  18. Сага пра Хэйвёр і Хэрдрэка.
  19. Дж. Р. Толкін. Валадар пярсьцёнкаў. Дзьве вежы. Вяртаньне караля.
  20. Эндзі Ўір. Марсіянін.
  21. Саша Філіпенка. Былы сын. Крэмулятар.
  22. Віктар Франкль. Сказаць жыцьцю так. Псыхоляг у канцлягеры.
  23. Робэрт Фрост. Выбраныя вершы.
  24. Поль Элюар. Каханьне паэзія.
  25. Эпас пра Гільгамеша.
  26. Гагар Янай. Скрадальнік лекаў.

Навука і нонфікшн

  1. Бел-чырвона-белы. Сьцяг — нацыя — ідэнтычнасьць.
  2. Алесь Белы. Самы цымус.
  3. Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева.
  4. Натальля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Кніга могілак.
  5. Аляксандар Гужалоўскі. У сьветлую будучыню. Беларускае грамадзтва эпохі «адлігі» (1953–1968).
  6. Мая мама ў турме.
  7. Празь сябе — да Сусьвету. Кніга пра Алеся Разанава.
  8. Ольга Романова. Другая история советского белорусского кино.
  9. Янка Саламевіч. Беларускія псэўданімы і крыптанімы (XVI–XX стст.).
  10. Ганна Севярынец. «Савецкая Беларусь» пад рэдакцыяй Міхася Чарота.
  11. Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году.
  12. Сяргей Чыгрын. Рэпатрыяцыя.
  13. Вадзім Шклярык. Як гавораць беларусы?
  14. Татьяна Щитцова. Солидарность потрясённых.

Перавыданьні

  1. Міхал Анемпадыстаў. Ці помніш ты.
  2. Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня.
  3. Алег Бембель. Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс.
  4. Павел Волотович. Алексей Ковалев. Огромная тень дождевого червя.
  5. Ганс Грымэльсгаўзэн. Авантурнік Сімпліцысімус.
  6. Антон Грыневіч. Дзіцячы сьпеўнік.
  7. Максім Знак. Зэкамерон.
  8. Уладзімір Караткевіч. Ладзьдзя роспачы.
  9. Гальяш Леўчык. Божая ліра.
  10. Іван Чыгрынаў. Збор твораў у пяці тамах.

Дзіцячая літаратура

  1. Артур Басак, Аліна Длатоўская. Беларускія нячысьцікі. Ч.1. Лясныя. Ч.2. Водныя і балотныя.
  2. Фрэнк Баўм. Чараўнік краіны Оз.
  3. Алег Грузьдзіловіч. Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы.
  4. Саша Гук. Соня, стой!
  5. Аляксандар Ждановіч. Ровар Байсік і згублены званочак. Бяздомны дом.
  6. Сюзанна Ізерн. Лісяня кажа няпраўду. Яноцік хоча быць першым. Вавёрачка ня ўмее казаць «не».
  7. Мае цудоўныя гісторыі на добры сон.
  8. Карнэль Макушынскі. Д’ябал зь сёмага кляса.
  9. Элінор Х. Портэр. Паліяна.
  10. Сьвятлана Рабава. Юлія Шчыгал. Вер у сябе. Сьвятлана Рабава. Ірына Кушчанка. Каго любіць мама.
  11. Любоў Сівурава. Натальля Сухая. Робіць Янка выцінанку.
  12. Андрэй Скурко. Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструмэнты.
  13. Мечыслаў Ян Супрон. Залатое зерне.
  14. Ганна Янкута. Ліля Давыдоўская. Кот Шпрот і вежавы гадзіньнік.
  15. Надзея Ясьмінска. Кацярына Дубовік. Як Меша знайшоў хвост.

«У сваім сьпісе рэкамэндацыяў наш сайт гаварыў толькі пра папяровыя кнігі, бо гутарка пра аўдыёлітаратуру, якая сёлета разьвівалася вельмі бурліва, магла б заняць гэтулькі ж аб’ёму, калі ня больш», — адзначаюць аўтары рэйтынгу.

Раней Радыё Свабода таксама пагутарыла з экспэртамі і склала сьпіс найлепшых, на іх думку, выданьняў 2024 году. У ім — усясьветныя бэстсэлеры, беларуская клясыка, фотаальбом з экспэдыцыі 1928 году, слоўнікі, кулінарная кніга, кранальныя вершы, новы літаратурна-мастацкі альманах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG