Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія дазволіла будаваць газаправод з Нарвэгіі ў Польшчу


Польскае ўзьбярэжжа Балтыйскага мора
Польскае ўзьбярэжжа Балтыйскага мора

Данія выдала два апошнія дазволы для праекту газапроваду Baltic Pipe, празь які ў Польшчу павінен трапляць газ з Нарвэгіі. Дзякуючы гэтаму праекту палякі хочуць зьменшыць сваю залежнасьць ад расейскай сыравіны.

Дацкае агенцтва энэргетыкі паведаміла, што выдала дазвол на будаўніцтва марскіх адрэзкаў трубапроваду Baltic Pipe. Першыя будаўнічыя работы ў Даніі павінны пачацца ў сьнежні. Дзякуючы гэтаму газапроваду ў Польшчу з Нарвэгіі штогод будзе перасылацца да 10 мільярдаў кубамэтраў газу.

У ліпені дацкае Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя дазволіла будаваць мацерыковы адрэзак трубы. Baltic Pipe павінны перадаць у камэрцыйную эксплюатацыю да кастрычніка 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG