Пра гэта паведамляе партал «Зеркало».
Іван Красоўскі быў затрыманы ў першыя дні пасьля выбараў — на той момант 18-гадовага хлопца жорстка пабілі сілавікі, пасьля чаго ён трапіў у шпіталь і доўгі час перасоўваўся на інвалідным вазку.
У лютым 2021 года Івана асудзілі на тры гады «хіміі», ён зьехаў з Беларусі. Яшчэ ў 2021 годзе ён падаваў заяву на статус уцекача ва Ўкраіне, але яму адмовілі.
17 кастрычніка летась Красоўскага затрымалі ў Кіеве і выдалі рашэньне аб дэпартацыі з краіны. Ён паспрабаваў аспрэчыць гэтае рашэньне, але, як стала вядома 28 лютага, прайграў справу — суд адмовіўся ануляваць рашэньне аб прымусовай дэпартацыі. Пра гэта Красоўскі расказаў у сваім Instagram.