Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Нагорным Карабаху: бакі абвінавачваюць адзін аднаго


Армэнія. Аўтамабіль, які, па дадзеных паліцыі Нагорнага Карабаха, быў расстраляны азэрбайджанскім бокам, 5 сакавіка 2023 г.
Армэнія. Аўтамабіль, які, па дадзеных паліцыі Нагорнага Карабаха, быў расстраляны азэрбайджанскім бокам, 5 сакавіка 2023 г.

Некалькі чалавек загінулі ў нядзелю ў выніку перастрэлкі паміж азэрбайджанскімі вайскоўцамі і супрацоўнікамі паліцыі самаабвешчанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі.  

Аб страляніне паведамляюць як армянскі, так і азэрбайджанскі бок, аднак яны разыходзяцца ў ацэнцы яе прычынаў.

Улады абвешчанай карабаскімі армянамі непрызнанай рэспублікі паведамілі аб тым, што раніцай у нядзелю непадалёк ад Сцепанакерта (Ханкендзі) азэрбайджанская дывэрсійная група напала на аўтамабіль мясцовай паліцыі, у выніку чаго трое яе супрацоўнікаў былі забітыя, яшчэ адзін паранены.

Міністэрства абароны і МЗС Азэрбайджану ў сваіх камэнтарах заявілі, што ў аўтамабілі перавозіліся боепрыпасы з тэрыторыі Армэніі для армянскіх узброеных атрадаў у Нагорным Карабаху. Сьцьвярджаецца, што ў перастрэлцы, якая пачалася пасьля таго, як азэрбайджанскія вайскоўцы спрабавалі праверыць аўтамабіль, загінулі двое вайскоўцаў.

У Баку сьцьвярджаюць, што армянскі бок парушыў умовы замірэньня, спрабуючы перавезьці боепрыпасы ў абыход так званага Лачынскага калідора — гэта адзіная траса, па якой павінны перавозіцца грузы з Армэніі ў Нагорны Карабах. Ужо больш за два месяцы, аднак, рух па гэтай трасе ўскладнены з прычыны пратэстаў азэрбайджанскіх актывістаў, якія называюць сябе эколягамі.

Улады самаабвешчанай рэспублікі, у сваю чаргу, сьцьвярджаюць, што ў машыне не было зброі і боепрыпасаў і яна ехала не з Армэніі, а, наадварот, са Сцепанакерта.

Незалежных зьвестак аб тым, што менавіта адбылося, пакуль няма.

Страляніна, мяркуючы па паведамленьнях, адбылася на тэрыторыі ў зоне адказнасьці расейскіх міратворчых сіл. Яны ўведзены ў рэгіён восеньню 2020 года пасьля 44-дзённай вайны, у выніку якой Баку аднавіў кантроль над раёнамі па пэрымэтры самаабвешчанай рэспублікі і часткай самога Нагорнага Карабаха.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG