Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў узброіць супрацоўнікаў МНС; беларускіх вайскоўцаў маюць адправіць у Сырыю. Найважнейшае за 7 лютага


Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у цырымоніі пачатку вываду міратворчых войскаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) з Казахстану, 13 студзеня 2022
Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у цырымоніі пачатку вываду міратворчых войскаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) з Казахстану, 13 студзеня 2022

Падзеі 7 лютага

Супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі плянуюць узброіць, каб у выпадку канфлікту або ваенных дзеяньняў іх можна было задзейнічаць разам з арміяй.

Прэм’ер Расеі Мішусьцін даручыў міністэрствам РФ падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб супрацоўніцтве ў аказаньні гуманітарнай дапамогі Сырыі, якое прадугледжвае ўдзел 200 беларускіх вайскоўцаў

Суд Цэнтральнага раёну Гомлю ўнёс тры значкі ў сьпіс забароненых на тэрыторыі Беларусі значкі з Аляксандрам Тарайкоўскім і Генадзем Шутавым і надпісам «Героі не паміраюць»

У Беларусі і праз паўтара года пасьля пачатку пратэстаў супраць фальсыфікацый і гвалту з боку сілавікоў Лукашэнкі не спыняецца перасьлед ягоных апанэнтаў. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій

У Беларусі па стане на 7 лютага 1035 палітвязьняў, і колькасьць іх штотыдня расьце

Рэпрэсіі супраць адвакацкай супольнасьці ў Беларусі сталі прычынай рэзкага скарачэньня колькасьці абаронцаў

Служба эвакуацыі фонду BYSOL пераправіла за мяжу супрацоўнікаў культурнага цэнтру «Корпус» арт-мэнэджара і дыджэя Аляксандра Багданава («Папу Бо») і сцэнографа Максіма Крука

Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка ў этэры тэлеканалу «Беларусь-1» пракамэнтаваў рашэньне не ўтвараць участкі для галасаваньня за мяжой

Аляксандар Лукашэнка патлумачыў у інтэрвію расейскаму прапагандысту Ўладзіміру Салаўёву, чаму ён не паехаў на Алімпіяду ў Кітай

За апошні дзень ў Беларусі зарэгістравалі 5869 пацыентаў з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG