Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапануе рэфармаваць МНС і ўзброіць яго супрацоўнікаў на выпадак канфліктаў


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі плянуюць узброіць, каб у выпадку канфлікту або ваенных дзеяньняў іх можна было задзейнічаць разам з арміяй.

Такое пытаньне абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па ўдасканаленьні структуры сыстэмы МНС Беларусі, паведамляе БелТА.

«Раней мы з вамі дамаўляліся (па-мойму, летась) аб тым, што структура МНС па вэртыкалі мае патрэбу ў рэфармаваньні. Я б сказаў, удасканаленьні. Як і любая іншая структура. У гэтым пляне нічога новага. Спыніцца мы проста ня можам», — сказаў Лукашэнка.

«Я хілю да таго, што ўсе супрацоўнікі МНС, асабліва пры цяперашнім міністры, хочуць быць сілавым блёкам. Сілавікі. Мы так іх і лічым. Але для таго, каб быць сілавіком, трэба цудоўна валодаць зброяй. Маё распараджэньне было, каб мы вызначылі ў МНС, якую частку мы будзем узбройваць: хто гэтыя хлопцы, дзяўчаты, якія там служаць, якія будуць насіць агнястрэльную зброю і будуць падрыхтаванымі выключна так, як я сказаў, яны сябе ўсюды праяўлялі», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG