Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх вайскоўцаў маюць адправіць у Сырыю


Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у цырымоніі пачатку вываду міратворчых войскаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) з Казахстану, 13 студзеня 2022
Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у цырымоніі пачатку вываду міратворчых войскаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) з Казахстану, 13 студзеня 2022

Як паведамляе расейскае агенцтва РИА Новости, прэм’ер Расеі Міхаіл Мішусьцін даручыў Міністэрству абароны і Міністэрству замежных спраў РФ правесьці перамовы і падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб супрацоўніцтве ў аказаньні гуманітарнай дапамогі Сырыі.

Паведамляецца, што ў праекце дакумэнту «рэгулююцца пытаньні, зьвязаныя з удзелам беларускага вайсковага кантынгенту сумесна з адпаведнымі падразьдзяленьнямі ўзброеных сілаў РФ у дзейнасьці па аказаньні гуманітарнай дапамогі на тэрыторыі Сырыйскай Арабскай Рэспублікі».

Паводле праекту, «беларускі вайсковы кантынгент прыцягваецца да выкананьня мерапрыемстваў выключна ў гуманітарных мэтах па-за зонай баявых дзеяньняў».

Плянуецца, што ў Сырыю для выкананьня супольнай з расейцамі місіі будзе накіравана 200 беларускіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG