Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле афіцыйных крыніц, за мінулы тыдзень захворваньне на COVID-19 у Беларусі павялічылася ў тры разы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За апошні дзень ў Беларусі зарэгістравалі 5869 пацыентаў з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

За тыдзень з 31 студзеня па 6 лютага захворваньне на COVID-19 у Беларусі павялічылася амаль у тры разы, гэта вынікае з аналізу паведамленьняў Міністэрства аховы здароўя.

З 31 студзеня па 6 лютага, паводле афіцыйных лічбаў, на каранавірус захварэлі 34 438 чалавек, у той час як 24–30 студзеня — 12 184, 17–23 студзеня — 9826, 10–16 студзеня — 6712.

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравалі 5869 пацыентаў з COVID-19 (днём раней — 8315), выпісалі 440. Памерлі 12 чалавек з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй, за ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі краіны — 6159. Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі выявілі 783 260 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, акрыялі 770 567.

​Паводле незалежных журналісцкіх расьсьледаваньняў, сапраўдную колькасьць ахвяраў COVID-19 улады Беларусі шматкроць занізілі.

Апошнімі днямі афіцыйная статыстыка па каранавірусе штодня б’е рэкорды. Яшчэ 1 лютага паведамлялася пра 1918 новых выпадкаў COVID-19 у Беларусі за дзень. 2 лютага Мінздароўя паведаміла ўжо пра 3634 новыя выпадкі за дзень, 3 лютага — пра 4990 новых выпадкаў, 4 лютага — пра 7350 выпадкаў.

У Менску і ў рэгіёнах апошнімі днямі ў паліклінікі выстраіліся вялізныя чэргі. Пачынаючы з 5 і 6 лютага прымаць пацыентаў у паліклініках Беларусі (уключаючы і агляд дома) будуць і ў выходныя — па суботах і нядзелях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG