Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэля ў галіне літаратуры атрымаў танзанійскі пісьменьнік Абдулразак Гурна


Абдулразак Гурна выкладае студэнтам у Кенцкім унівэрсытэце ў Вялікай Брытаніі
Абдулразак Гурна выкладае студэнтам у Кенцкім унівэрсытэце ў Вялікай Брытаніі

Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію ў літаратуры за 2021 год танзанійскаму пісьменьніку Абдулразаку Гурна за «яго бескампраміснае і спагадлівае пранікненьне ў наступствы каляніялізму і лёс уцекача ў прорве паміж культурамі і кантынэнтамі».

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Швэдзкай акадэміі.

Абдулразак Гурна нарадзіўся на востраве Занзыбар у 1948 годзе ў сям’і мусульман арабскага паходжаньня. У 1968 годзе, у сувязі з антыарабскімі настроямі на Занзыбары, пераехаў у Вялікую Брытанію, дзе працягнуў навучаньне. З 1980 па 1982 год чытаў лекцыі ва ўнівэрсытэце ў Нігерыі. Цяпер у званьні прафэсара ўзначальвае асьпірантуру на катэдры ангельскай мовы ў Кенцкім унівэрсытэце.

Піша на ангельскай мове. Аўтар раманаў:

  • Memory of Departure (1987),
  • Pilgrims Way (1988),
  • Dottie (1990),
  • Paradise (1994),
  • Admiring Silence (1996),
  • By the Sea (2001),
  • Desertion (2005),
  • The Last Gift (2011),
  • Gravel Heart (2017),
  • Afterlives (2020).

Летась літаратурнага Нобэля атрымала амэрыканская паэтка Луіза Глюк, а ў 2019 годзе ляўрэатамі абвясьцілі Вольгу Такарчук з Польшчы (за 2018 год) і Пэтэра Гандке з Аўстрыі (за 2019 год).

У 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры атрымала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч. Прэмія была прысуджаная «за поліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасьці ў наш час».

Першую Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры прысудзілі ў 1901 годзе францускаму паэту Сюлі Прудому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG