Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы прысудзілі за вывучэньне клімату


Кляўс Гасэльман, Джорджа Парызі і Сюкуро Манабэ
Кляўс Гасэльман, Джорджа Парызі і Сюкуро Манабэ

Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы ў 2021 годзе прысудзілі Сюкуро Манабэ, Кляўсу Гасэльману і Джорджа Парызі за «наватарскі ўнёсак у разуменьне складаных фізычных сыстэмаў».

Першую палову прэміі атрымалі Манабэ і Гасэльман за «фізычнае мадэляваньне клімату Зямлі і надзейны аналіз глябальнага пацяпленьня», другую палову ўручылі Джорджа Парызі — за «адкрыцьцё таго, як парадак і флюктуацыі ўзаемадзейнічаюць у фізычных сыстэмах ад атамаў да плянэтаў».

Летась прэмію атрымаў брытанскі фізык Роджэр Пэнроўз — за адкрыцьцё, што фармаваньне чорных дзірак пацьвярджае тэорыю адноснасьці Альбэрта Эйнштэйна, а таксама амэрыканская вучоная Андрэа Гез і нямецкі астрафізык Райнхард Генцэль, які працуе ў ЗША, — за адкрыцьцё звышмасіўных чорных дзірак у цэнтры Галяктыкі. Гез зрабілася чацьвёртай жанчынай-ляўрэатам за час прысуджэньня прэміі ў галіне фізыкі.

Першую палову прэміі атрымаў Пэнроўз, другую — Гез і Генцэль.

Першая Нобэлеўская прэмія ў фізыцы была прысуджаная ў 1901 годзе. Памер Нобэлеўскай прэміі ў 2020 годзе складае 10 мільёнаў крон (каля $ 1,1 млн).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG