Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На латвійскай мяжы затрымалі 35 мігрантаў


Мяжа Латвіі з Расеяй. Ілюстрацыйнае фота
Мяжа Латвіі з Расеяй. Ілюстрацыйнае фота

З поўдня суботы латвійскія памежнікі затрымалі 35 мігрантаў з трэціх краін, якія спрабавалі незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу.

Пра гэта паведамляе zerkalo са спасылкай на Delfi.lv.

Як паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Крысьціне Петэрсоне, разьбіральніцтва пакуль яшчэ не завершанае, але большасьць з гэтых мігрантаў могуць быць з Іраку.

Паводле яе слоў, асобы, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу, затрымліваюцца ў парадку, які ўсталяваны законам аб іміграцыі, і зьмяшчаюцца ў цэнтры затрыманых замежнікаў.

  • Сёньня раней ТАСС са спасылкай на літоўскае радыё LRT паведаміла, што памежнікі Літвы ўначы 7 жніўня зь беларускага боку мяжы чулі стрэлы, у паветра ўздымаліся асьвятляльныя і сыгнальныя ракеты.
  • Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі прызнаў, што стрэлы сапраўды былі, але яны адбываліся ў рамках «плянавых вучэньняў», аб’яўленых на пачатку жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG