На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў эфіры канала Свабода Premium адказвае літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс.
Юрконіс
- Патрэбны індывідуальны падыход да кожнага ўцекача, які пераходзіць мяжу.
- Для большасьці мігрантаў з Азіі, з Блізкага Ўсходу Беларусь — гэта бясьпечная краіна.
- Няпростая задача — аддзяліць тых, хто сапраўды ратуецца ад палітычнага перасьледу на радзіме, ад эканамічных мігрантаў.
- У гэтым сэнсе рашэньне павярнуць гэты паток назад у Беларусь абгрунтаванае.
- Беларусь запрашае гэтых мігрантаў, яна выдае візы.
- Мігранты, якіх вяртаюць у Беларусь, могуць там зьвяртацца ў амбасады заходніх дзяржаваў па палітычны прытулак.
- Прадстаўніцтва ААН па ўцекачах у Менску магло б размаўляць зь беларускімі ўладамі наконт мігрантаў, якіх гэтыя ўлады сьвядома прапускаюць на тэрыторыю Літвы.
- Беларусь атрымлівала шмат грошай на паляпшэньне памежнай інфраструктуры.
- Узьнікае пытаньне, ці ня варта выключыць Беларусь з усіх міжнародных арганізацыяў, бо яна набліжаецца да стану failed state.
- Спрыяньне пранікненьню мігрантаў у Літву беларускія ўлады суправаджаюць інфармацыйнай атакай, маўляў, Літва жорстка абыходзіцца з гэтымі мігрантамі.
- Гэта пытаньне не двухбаковых адносін, гэта пытаньне ўсяго Эўразьвязу, большасьць гэтых мігрантаў імкнуцца трапіць у Нямеччыну.
- Калі беларускія ўлады абвастраюць гэтую сытуацыю, яны напрошваюцца на вялікую бяду.
- Беларусь і бяз гэтага вельмі ўразьлівая ў фінансавым і эканамічным сэнсах.
- Ніякага добрасуседзкага стаўленьня ніколі не было да Літвы, нават калі не прыгадваць пра Астравецкую АЭС.
- Гэта гібрыдная вайна. Прынамсі, навідавоку элемэнты такой вайны.
- За менскім рэжымам стаіць Масква, і яны таксама тэстуюць некаторыя элемэнты такой вайны ў дадзенай сытуацыі.
- У Брусэлі большасьць палітыкаў разумее, што цяперашняя хваля мігрантаў у Літву — штучная, яна арганізаваная беларускімі ўладамі.
- Эўразьвяз гатовы дапамагаць Літве і ў пытаньнях інфраструктуры, і ў чалавечых рэсурсах.
- У Літву ўжо прыехалі чальцы агульнаэўрапейскай памежнай службы.
- Мяжу трэба было перакрываць даўно. Некаторыя верылі ў словы Макея.
- Я ўпэўнены, што Эўразьвяз прыйдзе на дапамогу, таму што гэтая сьцяна будзе сьцяной і Эўразьвязу.
- Размова ідзе пра дапамогу парадку некалькі соцень мільёнаў эўра.
- Крэмль і Лукашэнка зрабілі свае высновы зь міграцыйнага крызісу ў ЭЗ, які быў некалькі гадоў таму.
- Па тым, чым скончыцца цяперашні міграцыйны крызіс зь Беларусьсю, іншыя аўтарытарныя рэжымы будуць вызначаць сваю палітыку.
- Калі мы паддадзімся на шантаж Лукашэнкі, Крэмль у будучыні зможа выкарыстоўваць такі самы шантаж. Гэта будзе мець «эфэкт даміно».
- Такі шантаж будзе працягвацца, калі мы палічым, што з гэтым рэжымам можна пра нешта дамовіцца.
- Пра тэхнічныя пытаньні з прадстаўнікамі беларускай улады можна размаўляць, на гэта ёсьць структуры ААН і АБСЭ.
- Малыя краіны, такія як краіны Балтыі, уразьлівыя на ціск грубай сілы і некантраляваных грошай.
- І нам трэба абапірацца на міжнародную сыстэму.
- Зараз толькі маргінальныя сілы ў Літве спрабуюць скарыстаць міграцыйны крызіс на сваю карысьць, падыгрываючы крамлёўскай прапагандзе.
- Даволі распаўсюджаная крытыка, што ўлады прымаюць рашэньні занадта павольна.
- Гэта часта здараецца ў канфліктах паміж дэмакратычнай і аўтарытарнай краінай.
- Але мэйнстрымныя сілы салідарныя ў рэакцыі на міграцыйны выклік.