Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы зьвярнуўся да мігрантаў па тэлевізіі Al Jazeera: не трапляйцеся ў рукі гандляроў людзьмі


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што тыя, хто абяцае нелегальным мігрантам лёгкі шлях праз Беларусь у Эўразьвяз, хлусяць, таму ён заклікае іракцаў не трапляцца ў сеткі гандлю людзьмі.

«Тыя, хто абяцае лёгкі шлях у Эўразьвяз празь Беларусь, хлусяць, — цытуе Наўседу Delfi. — Людзей падманваюць, зацягваюць у сеткі, за гэта людзі яшчэ і грошы плацяць — за міраж ЭЗ. Не трапляйцеся ў рукі гандляроў людзьмі», — сказаў у пятніцу ў інтэрвію тэлеканалу Al Jazeera прэзыдэнт Літвы. Ён дадаў, што Літва ня зможа даць прытулак усім, хто гэтага жадае, і ня зможа выканаць іх чаканьні, зь якімі яны ляцелі ў Беларусь.

Прэзыдэнт Літвы таксама сказаў, што беларускі рэжым, які запрашае людзей выкарыстоўваць Беларусь як прамежкавую стаянку на шляху ў ЭЗ, карыстаецца імі як палітычнай зброяй. Наўседа таксама дадаў, што ня бачыць магчымасьцяў для паляпшэньня адносінаў зь Менскам у будучыні.

«Я павінен сказаць, што ЭЗ, Літва і іншыя краіны-члены будуць адзіныя і ясна адкажуць на такую палітыку, якую ажыцьцяўляе беларускі рэжым. На жаль, нашы адносіны з Беларусьсю цяпер абцяжараныя, калі мець на ўвазе такое цынічнае і агрэсіўныя паводзіны, вядома, я бачу, што ў будучыні ёсьць мала шанцаў на іх паляпшэньне», — заўважыў кіраўнік Літвы.

«Беларусь павінна зразумець, што гэта дрэнны шлях для супрацоўніцтва ўнутры Эўропы», — дадаў ён.

У Літве празь вялікі наплыву мігрантаў абвешчаны рэжым надзвычайнай сытуацыі. Літоўскія палітыкі перакананыя, што рост патоку нелегальных мігрантаў — гэта арганізаваная менскім рэжымам акцыя супраць Літвы. Пасьля таго як Літва на гэтым тыдні стала прымяняць больш жорсткія меры, нелегалаў на мяжы стала менш, аднак выпадкі незаконнага перасячэньня мяжы часьцей сталі фіксаваць у Польшчы і Латвіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG