Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антырэкорд у гісторыі сувэрэннай Беларусі: колькасьць палітвязьняў дасягнула 500


Беларускі пратэст, жнівень 2020 году.
Беларускі пратэст, жнівень 2020 году.

Колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула паўтысячы чалавек. Такога ў найноўшай гісторыі краіны не было яшчэ ніколі.

Праваабаронцы 18 чэрвеня прызналі палітвязьнямі яшчэ 5 чалавек. Гэта асобы, пазбаўленыя волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў:

  • Герман Быхаў — знаходзіцца пад вартай у СІЗА паводле арт. 130 КК (распальваньне варажнечы ў дачыненьні да іншай сацыяльнай групы — супрацоўнікаў МУС)
  • Сяргей Бобашаў— асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
  • Аляксандар Аграйцовіч — асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі з накіравнаньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 188 КК (паклёп)
  • Дзьмітры Бабок— асуджаны на 1 год пазбаўленьня волі паводле арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта)
  • Юры Бірук— асуджаны на 1,5 году пазбаўленьня волі паводле арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта).

Такім чынам, агульны лік палітвязьняў у Беларусі склаў рэкордныя паўтысячы чалавек. Поўны сьпіс можна пабачыць ТУТ.

Пры гэтым, нагадваюць праваабаронцы, агульны лік арыштаваных і асуджаных за пратэсты супраць фальшаваньня выбараў і гвалт сілавікоў нашмат большы — з розных прычынаў ня ўсе яны атрымалі статус палітычных зьняволеных.

«Прадпрымальнікі, айцішнікі, журналісты, блогеры, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзыдэнты, удзельнікі акцыяў пратэсту знаходзяцца ў месцах няволі, удалечыні ад родных і блізкіх ад таго, што не пабаяліся скарыстацца сваімі правамі — на мірныя сходы, выказваньне поглядаў і ўдзел у палітычным жыцьці краіны. Большая частка трапіла пад палітычна матываваны крымінальны перасьлед у сувязі з падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасьля кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе», — адзначаецца на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна» .

Каго і на якой падставе праваабаронцы прызнаюць палітычнымі вязьнямі і вязьнямі сумленьня? Падрабязнае тлумачэньне ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG