Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкі хакейны клюб «Лександ» адмовіўся ляцець у Беларусь на матч супраць «Юнацтва»


Плякат "Не гуляй у хакей з дыктатарам"
Плякат "Не гуляй у хакей з дыктатарам"

Сустрэча паміж камандамі мелася адбыцца ў рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў сэзону 2021/22.

«Міжнародная фэдэрацыя хакею раней прыняла рашэньне не праводзіць мужчынскі чэмпіянат сьвету ў Беларусі, а нядаўна Міжнародная фэдэрацыя біятлёну таксама перанесла заплянаваныя спаборніцтвы зь Беларусі, — цытуе заяву старшыні «Лександу» Класа Бэргстрэма тэлеграм-канал „TUT.BY новости“ — Грунтуючыся на інфармацыі, якую мы маем, мы ня бачым прычынаў для якой-небудзь іншай ацэнкі. „Лександ“ ня будзе гуляць у матчы Лігі чэмпіёнаў, які заплянаваныя ў Менску. Пры гэтым мы не зьбіраемся дамагацца выключэньня „Юнацтва“ і будзем прымаць іх дома, як і ўсе іншыя каманды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG