На сайце Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (БДТРК) у рубрыцы «Рэклямныя навіны» апублікаваны скрын нібыта ўказу Аляксандра Лукашэнкі «Аб сродках падтрымкі мігрантаў у памежных абласьцях РБ» № 370 ад 27 верасьня 2024 году.
У той жа час на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пад гэтым нумарам выходзіў іншы ўказ, які Лукашэнка падпісаў сёлета 23 верасьня — аб зьменах іншых ягоных указаў, якія датычаць інвэстыцыйнай дзейнасьці.
Навіну апублікавалі 23 гадзіны таму на сапраўдным сайце БДТРК tvr.by, але ён называецца як news.by. Спасылкі на нібыта сацыяльныя сеткі на гэтым сайце таксама вядуць на каналы ў сацыяльных сетках, якія належаць тэлерадыёкампаніі.
Усе іншыя навіны адпавядаюць тым, што выходзілі на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, але цяпер няма ніводнай навіны ад 30 верасьня. Апошнія навіны датаваныя 28 верасьня 2024 году.
Праз гадзіну пасьля публікацыі на Свабодзе на сайце Белтэлерадыёкампаніі зьявілася паведамленьне аб тым, што «сэрвіс часова недаступны або знаходзіцца на тэхнічным асблугоўваньні». Спробу падключэньня прапануюць паўтарыць пазьней.
Форум