Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб адрэагаваў на перасьлед незалежных СМІ ў Беларусі.
«Крыміналізацыя галасоў апазыцыі і незалежных СМІ ў Беларусі хутчэй распаліць, чым сьцішыць прагу людзей да дэмакратыі і свабоды», — напісаў ён.
«Беларускія ўлады мусяць спыніць гэтую кампанію прыгнёту, вызваліць затрыманых на палітычных падставах і далучыцца да зьмястоўнага і канструктыўнага дыялёгу», — гаворыцца ў заяве Дамініка Рааба, апублікаванай на сайце МЗС Вялікай Брытаніі.