Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уздым Кітаю спрыяе патэнцыйнай міжнароднай нестабільнасьці, — амэрыканскі генэрал


Марк Мілі
Марк Мілі

Кіраўнік Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Марк Мілі заявіў, што міжнароднай нестабільнасьці спрыяе ўздым Кітаю і некаторыя тэхналягічныя інавацыі

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Сьвет, магчыма, уступае ў эпоху «патэнцыйнай міжнароднай нестабільнасьці», чаму спрыяе рост Кітая і зьяўленьне небясьпечных тэхналёгіяў, такіх як штучны інтэлект і робататэхніка, якія могуць набыць вырашальнае значэньне для вядзеньня вайны, папярэдзіў генэрал Мілі, выступаючы ў Говардзкім ўнівэрсытэце.

Пасада, якую ён займае, аналягічная пасадзе кіраўніка генэральнага штабу ўзброеных сілаў у іншых краінах.

Старшыня Абʼяднанага камітэту начальнікаў штабоў войска ЗША параўнаў цяперашнюю эпоху зь іншымі геапалітычнымі зрухамі ў сусьветнай гісторыі, уключаючы падзеньне Рыму і распад Савецкага Саюзу.

Па словах Мілі, уздым Кітая зьмяняе status quo пасьля некалькіх дзесяцігодзьдзяў, падчас якіх ЗША, фактычна, былі «бясспрэчнай глябальнай вайсковай, палітычнай і эканамічнай дзяржавай».

Ён папярэдзіў, што геапалітычныя перамены суправаджаюцца тэхналягічнымі інавацыямі ў галіне робататэхнікі, гіпэргукавай зброі, штучнага інтэлекту і іншых тэхналёгіяў.

«Яны надзвычай разбуральныя і могуць набыць вырашальнае значэньне ў вядзеньні вайны», — сказаў Мілі.

За некалькі дзён да выступу Мілі міністар абароны ЗША Лойд Осьцін папярэдзіў, што Злучаным Штатам трэба рыхтавацца да патэнцыйнага канфлікту, мала падобным на «старыя вайны», якімі доўгі час быў заняты Пэнтагон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG