Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць 14 расейцаў па справе Магніцкага


Сяргей Магніцкі
Сяргей Магніцкі

Вялікая Брытанія ў панядзелак унесла ў санкцыйны сьпіс 14 расейскіх грамадзянаў, зьвязаных са справай юрыста Сяргея Магніцкага, які загінуў у маскоўскім СІЗА, і меркаваным крадзяжом 230 мільёнаў даляраў з расейскага бюджэту, які расьсьледаваў Магніцкі

Санкцыі ўведзеныя на падставе брытанскага аналягу амэрыканскага «акту Магніцкага» — закону аб санкцыях і барацьбе з адмываньнем грашовых сродкаў, прынятага ў 2018 годзе, які ўступіў у сілу пасьля выхаду Брытаніі з Эўразьвязу.

Сьпіс апублікаваны на сайце брытанскага МЗС. Усяго ў ім 22 асобы — акрамя расейцаў, гэта пяць грамадзян Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, а таксама грамадзяне Гандурасу, Нікарагуа і Гватэмалы, якіх падазраюць у карупцыі і адмываньні грошай.

З расейскіх грамадзянаў у сьпіс трапілі асобы, якія раней згадваліся ў кантэксьце перасьледу Магніцкага альбо адмываньня грошай. Раней супраць іх былі ўведзеныя санкцыі ў ЗША. У сьпісе, у прыватнасьці, былы сьледчы Павал Карпаў, былы намесьнік начальніка аддзелу Дэпартамэнту падатковых злачынстваў ГУУС па Маскве Арцём Кузьняцоў, былы кіраўнік інспэкцыі падатковай службы Вольга Сьцяпанава, яе былы муж Уладлен Сьцяпанаў, сьледчы маскоўскай пракуратуры Станіслаў Гардзіеўскі і іншыя. Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у Вялікую Брытанію і замарозку актываў асобаў, уключаных у сьпіс. Брытанія ўпершыню выкарыстала гэты санкцыйны інструмэнт.

Дзеяньні Лёндану высока ацаніў фінансіст Біл Браўдэр, зь якім супрацоўнічаў Магніцкі і які пасьля яго сьмерці стаў ініцыятарам прыняцьця «актаў Магніцкага» ў розных краінах.

  • Аўдытар Сяргей Магніцкі, які сьцьвярджаў, што раскрыў карупцыйную схему вываду сродкаў з расейскага бюджэту, быў арыштаваны ў Расеі па справе аб ухіленьні фонду Браўдэра Hermitage Capital ад выплаты падаткаў. Ён памёр у 2009 годзе ў сьледчым ізалятары «Матроская цішыня». Браўдэр і іншыя ініцыятары перасьледу вінаватых у сьмерці Магніцкага сьцьвярджаюць, што яму не давалі неабходнай мэдычнай дапамогі і фактычна сьвядома давялі да сьмерці ў СІЗА.
  • У 2012 годзе ЗША прынялі «акт Магніцкага», які дазваляе ўводзіць пэрсанальныя санкцыі супраць расейцаў, якія маюць дачыненьне да парушэньня правоў чалавека, пасьля гэты дакумэнт набыў глябальны характар — у сьпіс увайшлі грамадзяне Расеі і іншых краін, якія не зьвязаныя непасрэдна са справай Магніцкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG