Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці стаў Дзень Волі народным сьвятам? Дыскусія аналітыкаў


Дзень Волі, Менск, пляцоўка каля Опэрнага тэатру, 25 сакавіка 2018
Дзень Волі, Менск, пляцоўка каля Опэрнага тэатру, 25 сакавіка 2018

Чаму ўлады забаранілі сёлета сьвяткаваньне Дня Волі? Ці стала гэтае сьвята народным, ці адбылося зь ім тое ж, што адбылося зь бел-чырвона-белым сьцягам? Ці нападае афіцыйная прапаганда на БНР гэтак жа зацята, як на бчб-сьцяг?

Гэтыя тэмы ў Клюбе Свабоды абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Клюб Свабоды — новы фармат абмеркаваньня на плятформе аўдыёчатаў Тэлеграму.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:32:02 0:00
Наўпроставы лінк

Чаму ўлады не далі дазвол на сьвяткаваньне Дня Волі?

Карбалевіч

  • Сёлета ня проста не задаволілі заяўку на сьвяткаваньне, але яшчэ і затрымалі лідэра сацыял-дэмакратаў Ігара Барысава, які падаваў гэтую заяўку
  • Амаль усе з 30 тысяч затрыманьняў, якія адбыліся зь лета мінулага году, — за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях
  • Па БТ увесь час гавораць, што і ў Эўропе разганяюць несанкцыянаваныя акцыі
  • Але ў Беларусі, як высьвятляецца, правесьці санкцыянаваную акцыю немагчыма
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Калі б зараз дазволілі акцыю на Бангалоры, туды прыйшло б вельмі шмат людзей
  • І гэта паказала б, што крызіс нікуды не падзеўся
  • Леташнія пратэсты пачаліся таксама зь легальных мітынгаў у падтрымку зарэгістраванай кандыдаткі Ціханоўскай

Ці стаў Дзень Волі народным сьвятам?

Цыганкоў

  • Бел-чырвона-белы сьцяг стаў сапраўдным сымбалем пратэсту ў тым ліку і для тых, хто быў далёкі ад нацыянальна-дэмакратычных ідэяў
  • Зьміцер Дашкевіч расказваў пра тое, як у рэстаран каля Курапатаў прыяжджаюць на машынах людзі з бчб-стужкамі
  • Людзі, якія ня ведаюць пра 25 сакавіка, зараз даведваюцца пра гэтую дату з тэлеграм-каналаў, якія заклікаюць маніфэставаць у гэты дзень
  • Мяркую, што кола людзей, для якіх Дзень Волі стаў іх сьвятам, пашырылася, але не настолькі, як кола людзей, для якіх стаў сваім бчб-сьцяг

Ці нападае прапаганда зараз на БНР?

Карбалевіч

  • Пакуль прапаганда супраць БНР не такая агрэсіўная, як супраць бчб-сьцяга
  • Але асобныя рэплікі ёсьць, на СТВ паказвалі фільм, як падчас вайны калябаранты сьвяткавалі 25 сакавіка пад бел-чырвона-белымі сьцягамі
  • Магчыма, кампанія супраць БНР пачнецца пасьля 25 сакавіка
  • Сытуацыя робіцца ўсё больш чорна-белай

Чаму падчас сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР не ўспаміналі пра «генацыд у Хатыні пад бчб-сьцягам»?

Цыганкоў

  • Зараз барацьба супраць сьцяга — гэта барацьба супраць сымбаля, які дарагі для ўсіх людзей, якія зараз выступаюць супраць Лукашэнкі
  • У 2018 годзе, калі ішла «мяккая беларусізацыя», была пэўная лібэралізацыя і палітычнага жыцьця
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • Таму і дазволілі сьвяткаваньне 25 сакавіка
  • Тады супраць Лукашэнкі масавых пратэстаў не было, таму тады і не было патрэбы змагацца з сымбалем пратэстаў

Чаго баіцца ўлада на Дзень Волі?

Карбалевіч

  • Лукашэнка — перастрахоўшчык. Ён заўсёды робіць захады з разьлікам на большую пагрозу, чым яна ёсьць у рэальнасьці
  • Акрамя таго, ёсьць мэта запалохаць насельніцтва. Так рабілася заўсёды
  • У 2017 годзе таксама пужалі, што завозіцца зброя з Украіны і рыхтуюцца тэракты

Ці ня ёсьць умовай перамогі рэвалюцыі ў Беларусі крах рэжыму Пуціна?

Карбалевіч

  • Чыньнік Расеі вельмі моцны, уплыў Расеі вельмі моцны
  • Адным з чыньнікаў, які даў Лукашэнку магчымасьць утрымаць уладу ў самы крытычны момант, была падтрымка Расеі і яе гатоўнасьць увесьці ў Беларусь нават вайсковыя злучэньні
  • Цэлы тыдзень пасьля пачатку пратэстаў у Беларусі, пасьля 9 жніўня, Расея маўчала і назірала
  • Калі б тады пратэст перамагаў, то Расея была б вымушаная зьмірыцца ці выступіць у ролі мадэратара
  • Ня думаю, што на 100% усё залежыць ад Расеі, ад беларускага грамадзтва залежыць больш

Расейскі трыкалёр выкарыстоўвалі тамтэйшыя калябаранты — наколькі гэты аргумэнт важкі ў беларускай дыскусіі наконт бел-чырвона-белага сьцяга?

Цыганкоў

  • Калябаранты з нацыстамі шмат у якіх краінах выкарыстоўвалі нацыянальныя сьцягі
  • Сьцяг не вінаваты ў тым, што кепскія людзі яго выкарыстоўвалі
  • Аргумэнт наконт выкарыстаньня трыкалёру расейскімі калябарантамі вельмі важкі, Расея блізкая беларусам
  • Сапраўды, трыкалёр выкарыстоўвалі ўласаўцы і іншыя расейскія калябаранты, выкарыстоўвалі, дарэчы, у тым ліку і ў Беларусі
  • Паколькі праціўнікі бчб-сьцяга такія сябры з Расеяй, дык узьнікае пытаньне — з кім жа вы інтэгруецеся, з нашчадкамі ўласаўцаў?

Які прагноз на заўтрашні і бліжэйшыя дні?

Карбалевіч

  • Ёсьць пытаньне, ці будзе размах пратэстаў на гэтым тыдні такім жа, якім ён быў у жніўні-верасьні летась
  • Зараз істотна падвысілася цана ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях, была вялікая эміграцыя, шмат людзей зьехала ад палітычных рэпрэсіяў
  • Летась на пратэстах лета-восені людзі разьлічвалі, што можна дамагчыся адстаўкі Лукашэнкі і новых выбараў, цяпер шанцы на гэта зьнізіліся
  • Але ўсе прагнозы наконт рэвалюцыяў — няўдзячныя, у такіх прагнозах памыляліся нават вялікія рэвалюцыянэры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG