Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр сацыял-дэмакратаў Барысаў на Акрэсьціна. Ягоная партыя падавала заяўку на сьвяткаваньне Дня Волі


Ігар Барысаў
Ігар Барысаў

Жонцы Ігара Барысава патлумачылі, што ён затрыманы ў рамках адміністрацыйнага працэсу.

Раніцай паведамлялася, што Барысаў быў затрыманы невядомымі. Пазьней першы намесьнік старшыні партыі Аляксей Сігаеў распавёў БелаПАН, што Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў знаходзіцца ва ЎУС Партызанскага раёна Менску.

«Затрымалі з „маскі-шоў“, забралі з машыны, калі яны зь сям’ёй ехалі ў краму», — распавёў Сігаеў.

«Мы ехалі па вуліцы Геалягічнай, калі нас пачаў падразаць зьлева жоўты мікрааўтобус. Спыніліся. Адтуль выскачылі людзі ў цывільным, у чорных масках, выцягнулі Ігара з машыны, напалохалі чатырохгадовае дзіця», — паведаміла БелаПАН падрабязнасьці затрыманьня жонка Ігара Алена Барысава.

Паводле яе, муж не супраціўляўся і нават падняў рукі. Барысава таксама паведаміла, што праз 20-30 хвілін ён патэлефанаваў і сказаў, што дастаўлены ў Партызанскі РУУС. Яна зьвярнулася ў УУС, каб выступаць у якасьці прадстаўніка мужа, бо мае юрыдычную адукацыю.

«Інфармацыі ніхто не дае, і да мужа не дапусьцілі. На падставе чаго яго затрымалі, невядома», — сказала Барысава.

Увечары жонцы паведамілі, што Ігар Барысаў затрыманы ў рамках адміністрацыйнага працэсу і цяпер у ізалятары на Акрэсьціна.

9 сакавіка Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), грамадзкае абʼяднаньне «БНФ Адраджэньне» і рух «За Свабоду» падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне масавага мерапрыемства, прымеркаванага да чарговых угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (Дзень Волі).

«Дату, час і месца я вам не скажу, таму што раней гэта было фармальнай прычынай для адмовы ў дазволе мерапрыемства», — заявіў БелаПАН Ігар Барысаў, пацьвердзіўшы сам факт падачы заяўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG