Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дайце такое права ўсім беларусам. Амбасада ЗША ў Беларусі адрэагавала на праўладны пікет ля яе будынку


Мітынг пад чырвона-зялёнымі сьцягамі ў Менску, 23 сакавіка
Мітынг пад чырвона-зялёнымі сьцягамі ў Менску, 23 сакавіка

Заклікалі, каб гэтаксама — «без міліцэйскага гвалту і затрыманьняў» — далі правесьці акцыі на Дзень Волі.

Днём 23 сакавіка група людзей пад чырвона-зялёнымі сьцягамі пікетавала амбасады Злучаных Штатаў і Ўкраіны ў Менску. Пра акцыю першымі паведамілі дзяржаўныя і праўладныя каналы. Сілавікі не разганялі акцыі і не затрымлівалі ўдзельнікаў.

Амбасада ЗША адрэагавала ў Twitter на акцыю пад сваім будынкам:

«Улады дазволілі мірным дэманстрантам сабрацца і крытыкаваць ЗША каля нашай амбасады. Мы падтрымліваем права на сходы і мірнае выказваньне свайго меркаваньня. Напярэдадні Дня Волі мы заклікаем улады распаўсюдзіць гэтыя правы на ўсіх беларусаў — безь міліцэйскага гвалту і затрыманьняў».

Акцыі на Дзень Волі не дазволілі ў ніводным горадзе Беларусі, у Менску і Магілёве акцыі забаранілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG