Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле бізнэс-супольнасьці, уласьніку сеткі Green налічылі 5 мільёнаў даляраў за выхад зь СІЗА


Беларускі прадуктовы асартымэнт , ілюстрацыйнае фота
Беларускі прадуктовы асартымэнт , ілюстрацыйнае фота

Сузаснавальніка фірмы «Рапа» Генадзя Кірэйкава затрымалі ў пачатку лютага. Па інфармацыі бізнэс-колаў, прычынай стала пазыцыя асобных мэнэджараў, якія актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах супраць беззаконьня і фальсыфікацыі выбараў.

Падчас Усебеларускага народнага сходу Аляксандар Лукашэнка прыгразіў жорстка разабрацца зь сеткамі, якія адмаўляюцца браць на рэалізацыю тавары дзяржаўных вытворцаў.

Суразмоўцы «Нашай Нівы» дапускаюць такую імавернасьць, але задаюцца пытаньнем, у чым тут крымінал.

Тым ня меней, Генадзю Кірэйкаву, як кажуць ягоныя блізкія, ужо назвалі «суму за выхад».

«Гэта звычайная практыка, калі бізнэсоўцу агучваюць суму „выкупу“. Могуць на паперчыне напісаць, могуць афіцыйна налічыць для „кампэнсацыі шкоды“. Амаль любому буйному прадпрымальніку можна нешта „налічыць“, усе жывуць у Беларусі, разумеючы, што такі дзень некалі настане», — тлумачаць крыніцы з бізнэс-асяродку.

У выпадку Кірэйкава называюць суму 5 мільёнаў даляраў.
Арамя таго, затрыманьне бізнэсоўца ўдарыла па будоўлі гандлёва-забаўляльнага комплексу на месцы Чэрвеньскага рынку.

Будаўніцтва мелася пачацца яшчэ ў 2013-м, калі дробных камэрсантаў выгналі з пляцоўкі. Але некалькі ўладальнікаў зямлі адзін за адным яе пазбаўляліся, пакуль у 2019-м «Рапа» ня выкупілі кампанію з правам будаўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG