Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад вылетам у Маскву апазыцыянэру Навальнаму далі ахову канцлеркі Нямеччыны


Ніякіх перадумоў для таго, каб рэйс, на якім Аляксей Навальны вяртаецца 17 студзеня ў Маскву, адмянілі, няма.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з аэрапорта Бэрлін-Брандэнбург імя Вілі Брандта, адкуль сёньня заплянаваны рэйс авіякампаніі «Победа».

Паводле крыніц, блізкіх да расейскага палітыка, ён прыбудзе ў аэрапорт у суправаджэньні аховы, якую дала яму як госьцю фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. Магчыма, гэтая акалічнасьць дазволіць Навальнаму сесьці ў самалёт, абыходзячы галоўны будынак аэрапорта.

Перад вылетам Аляксей Навальны не плянуе сустракацца з прэсай, хоць у аэрапорце ля тэрміналу ўжо сабраліся журналісты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG