Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі папросіць францускае грамадзянства пасьля Брэксыту


Стэнлі Джонсан, бацька прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана
Стэнлі Джонсан, бацька прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана

Бацька прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана Стэнлі папросіць францускае грамадзянства пасьля выхаду каралеўства з Эўразьвязу.

Пра гэта ён сказаў у інтэрвію радыёстанцыі RTL.

Джонсан-старэйшы — былы палітык Кансэрватыўнай партыі, які прадстаўляў Вялікую Брытанію ў Эўрапарлямэнце з 1979 па 1984 год. Ён быў адным зь першых брытанскіх чыноўнікаў, прызначаных у эўрапейскія структуры пасьля далучэньня Брытаніі да Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці ў 1973 годзе.

Ягоны сын ачоліў Кансэрватыўную партыю дзякуючы сваёй пазыцыі адносна жорсткага разрыву адносін з ЭЗ. Ён ужо заявіў, што выхад з Эўразьвязу 1 студзеня 2021 году стане «момантам надзеі і новых магчымасьцяў» для Вялікай Брытаніі.

Бацька прэмʼер-міністра галасаваў на рэфэрэндуме аб выхадзе з Эўразьвязу супраць выхаду. Ён заявіў, што францускае грамадзянства дапаможа яму захоўваць сувязі з Эўропай.

«Для мяне не пытаньне, ці француз я, — заявіў Джонсан-старэйшы ў эфіры радыёстанцыі, даючы інтэрвію на францускай мове. — Калі я правільна разумею, я француз! Мая маці нарадзілася ў Францыі, яе маці была францужанкай, як і яе дзядуля».

Ён дадаў, што атрыманьне пашпарта будзе для яго «пытаньнем валоданьня тым, што ён і так павінен мець».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG