Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў закон аб пажыцьцёвым сэнатарстве для былых прэзыдэнтаў


Пасяджэньне Дзярждумы Расеі
Пасяджэньне Дзярждумы Расеі

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе былым кіраўнікам дзяржавы станавіцца пажыцьцёвымі сэнатарамі

Цяпер у Расеі жывуць два былыя кіраўнікі дзяржавы — былы прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў і былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, але на Гарбачова дзеяньне дакумэнту не распаўсюджваецца.

Законапраект быў унесены на разгляд Фэдэральнага Сходу самім прэзыдэнтам. У першапачатковых вэрсіях меркавалася, што ў кіраўніка дзяржавы ёсьць тры месяцы пасьля адстаўкі, каб падаць дакумэнты на атрыманьне крэсла ў Савеце Фэдэрацыі, у выніковым дакумэнце тэрмін не рэглямэнтуецца.

Падпісаны закон дазваляе прызначаць у Савет Фэдэрацыі да 30 сэнатараў, сем зь якіх могуць быць прызначаныя пажыцьцёва, а астатнія — на шасьцігадовы тэрмін. Статус сэнатара дазваляе грамадзяніну Расеі ўносіць законы ў Дзярждуму, удзельнічаць у галасаваньнях верхняй палаты парлямэнту, а таксама дае імунітэт ад крымінальнага перасьледу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG