Усяго ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 150 тысяч 602 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус. Ачунялі 127 тысяч 528 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 тысяча 222 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.
Пры гэтым, паводле афіцыйнай статыстыкі, за 6 сьнежня ў Беларусі памерлі ад каранавірусу 8 чалавек, а за 8 сьнежня ніякіх зьвестак пра сьмяротныя выпадкі няма.