Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на саміце АДКБ, бясплатныя літоўскія візы, прышчэпкі ў Брытаніі. Найважнейшае за 2 сьнежня


Найважнейшае за 2 сьнежня.

Аляксандар Лукашэнка на саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) заявіў, што ў NATO ствараецца вайсковая групоўка для захопу заходніх беларускіх зямель.

Валейбаліст Артур Удрыс і срэбны прызэр чэмпіянату Эўропы па грэка-рымскім дужаньні Мікіта Клімовіч будуць звольненыя зь дзяржаўных арганізацый за палітычную пазыцыю.

У Беларусі абмежавалі доступ да сайта Mediazona.by, пра гэта паведаміла само выданьне.

Палітвязьню Алегу Мазгову 1 сьнежня зьмянілі меру стрыманьня з утрыманьня пад вартай на падпіску пра нявыезд.

Урад Літвы прыняў рашэньне выдаваць літоўскія нацыянальныя візы бясплатна тым грамадзянам Беларусі, якія трапілі пад рэпрэсіі рэжыму.

Улады Вялікай Брытаніі дазволілі выкарыстоўваць вакцыну ад каранавірусу, распрацаваную нямецкай кампаніяй BioNTech і амэрыканскім канцэрнам Pfizer.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG