Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заблякавалі сайт «Медиазона. Беларусь»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі абмежавалі доступ да сайта Mediazona.by, пра гэта паведаміла само выданьне.

Паводле выданьня, доступ абмежавалі на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі.

Сярод апошніх публікацый «Медиазона. Беларусь»:

  • дасьледаваньне пра гвалт сілавікоў над пратэстоўцамі;
  • інфармацыя пра гвалтоўнае затрыманьне Міколы Дзядка, перададзеная ім самім;
  • зьвесткі пра падзеі на «плошчы Пераменаў» перад забойствам Рамана Бандарэнкі.

Выданьне «Медиазона. Беларусь» запусьцілі сёлета 1 ліпеня. Гэта праект расейскага інтэрнэт-СМІ «Медиазона», заснаванага ў верасьні 2014 году ўдзельніцамі групы Pussy Riot Надзеяй Талаконьнікавай і Марыяй Алёхінай. «Медиазона» факусуецца на асьвятленьні навінаў, аналітыцы, калюмністыцы пра судовыя і праваахоўныя органы, пэнітэнцыярную сыстэму, а таксама палітычны перасьлед грамадзянаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG