Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелым ад рэпрэсій беларусам літоўскія візы будуць даваць бясплатна


Затрыманьне ў Менску падчас акцыі пратэсту 29 лістапада 2020
Затрыманьне ў Менску падчас акцыі пратэсту 29 лістапада 2020

Урад Літвы прыняў рашэньне выдаваць літоўскія нацыянальныя візы бясплатна тым грамадзянам Беларусі, якія трапілі пад рэпрэсіі рэжыму.

«Рэпрэсіі і гвалт супраць беларускіх грамадзян і грубыя парушэньні правоў чалавека прывялі да ўсё большай колькасьці тых, хто шукае прытулку і часовай абароны ў Літве. Каб прыехаць і застацца ў Літве на даўжэйшы пэрыяд, беларускім грамадзянам трэба доўгатэрміновая нацыянальная віза, якая дагэтуль каштавала 60 эўра. Ад гэтага часу яна будзе бясплатнай», – цытуе літоўскі ўрадавы партал выканаўцу абавязкаў прэм'ер-міністра краіны Саўлюса Сквярняліса.

Выдаваць бясплатныя візы прапанавала Міністэрства замежных спраў Літвы. Міністэрства павінна пацьвердзіць, што заяўка на візу адпавядае гуманітарным патрабаваньням альбо мэтам разьвіцьця супрацоўніцтва, замежнай палітыкі ці нацыянальнай бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG