Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Алега Мазгова выпусьцілі на падпіску пра нявыезд


Сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Палітвязьню Алегу Мазгову 1 сьнежня зьмянілі меру стрыманьня з утрыманьня пад вартай на падпіску пра нявыезд.

Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна». Мазгоў — фігурант крымінальнай справы паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі).

«25-гадовы спартовец Алег Мазгоў да затрыманьня працаваў у Менску фітнэс-трэнэрам, займаўся боксам. Да арышту ўладкаваўся на другую працу грузчыкам, каб зрабіць дома рамонт і падрыхтавацца да нараджэньня дзіцяці. Быў затрыманы 1 верасьня за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня, у дзень прэзыдэнцкіх выбараў. Утрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага», — паведамляюць праваабаронцы.

Палітвязьнем Мазгоў быў прызнаны 17 верасьня. Агулам беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 146 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG