Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія ўхваліла вакцыну BioNTech / Pfizer і першай у сьвеце пачне вакцынацыю ад каранавірусу


Вакцынацыя насельніцтва краіны пачнецца ўжо на наступным тыдні, паведамляе «Нямецкая хваля» са пасылкай на міністра здароўя Вялікай Брытаніі Мэта Гэнкака.

Улады Вялікай Брытаніі дазволілі выкарыстоўваць вакцыну ад каранавірусу, распрацаваную нямецкай кампаніяй BioNTech і амэрыканскім канцэрнам Pfizer. Брытанскае агенцтва па кантролі за абарачэньнем лекаў і мэдычнай прадукцыі (MHRA) ухваліла гэтую вакцыну, а Нацыянальная служба аховы здароўя (NHS) гатовая прыступіць да вакцынацыі насельніцтва ўжо на пачатку наступнага тыдня, паведаміў міністар аховы здароўя і сацыяльных спраў Мэт Гэнкак у Twitter у сераду, 2 сьнежня.

Міністар падкрэсьліў, што Вялікая Брытанія стала першай краінай у сьвеце, што мае вакцыну ад каранавірусу, якая прайшла клінічныя выпрабаваньні. «Дапамога ўжо ў дарозе», — падкрэсьліў Гэнкак.

Як адзначаецца ў заяве Міністэрства здароўя, экспэрты MHRA ў выніку дбайнага аналізу прыйшлі да высновы аб адпаведнасьці вакцыны BioNTech / Pfizer «строгім стандартам бясьпекі, якасьці і эфэктыўнасьці». У эфіры BBC Мэт Гэнкак паведаміў, што Вялікая Брытанія да канца бягучага году атрымае некалькі мільёнаў дозаў вакцыны.

Паводле дадзеных BioNTech, кантракт зь Вялікай Брытаніяй прадугледжвае пастаўкі 40 млн дозаў вакцыны ў 2020 і 2021 гадах. Нямецкая кампанія вітала атрыманьне першага ў сьвеце дазволу на выкарыстаньне яе вакцыны.

Заяўкі BioNTech і Pfizer таксама разглядаюцца ў ЭЗ і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG