26 кастрычніка на акцыях у розных месцах Беларусі па стане на 12 гадзін затрымана больш за 70 чалавек.
У гэтым пераліку — генэральны дырэктар парталу Onliner Ільля Жукавец і распрацоўшчык Аляксандар Махораў, паведаміў рэдактар сайту Мікалай Казловіч.
Затрыманы таксама паэт Эдуард Акулін, паведамляе Праваабароны цэнтар «Вясна». Затрыманых павезьлі ў РУУС, што зь імі цяпер — невядома.