Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская мастачка Ксіша Анёлава намалявала партрэты беларускіх добраахвотнікаў. Іх паказалі ў Лёндане


Ксіша Анёлава на выстаўцы ў Лёндане, 13 лістапада 2024
Ксіша Анёлава на выстаўцы ў Лёндане, 13 лістапада 2024

У 2020 годзе мастачка пачала ствараць партрэты беларускіх палітычных зьняволеных.

У Лёндане пры садзейнічаньні ўкраінскай дыяспары адбылася выстава партрэтаў беларускіх добраахвотнікаў, якія з 2014 году загінулі, замагаючыся за тэрытарыяьную цэласнасьць Украіны.

Як паведамляецца на старонцы ўкраінскай дыяспары ў Facebook, партрэты беларускіх добраахвотнікаў стварыла беларуская мастачка-іканапісец Ксіша Анёлава. Ад 2014 году, калі Расея пачала агрэсію супраць Украіны, за тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт краіны-суседкі загінулі сама меней 65 беларусаў (з паходжаньня і грамадзян Беларусі).

На выстаўцы ў Лёндане
На выстаўцы ў Лёндане

Выставу, якая адбылася ў межах праекту «Беларускі мартыралёг», арганізавалі ў памяшканьні бібліятэкі і архіву імя Тараса Шаўчэнкі ў брытанскай сталіцы.

У 2020 годзе мастачка пачала ствараць партрэты беларускіх палітычных зьняволеных. У яе даробку болей за 750 партрэтаў беларускіх палітычных зьняволеных.

Ксіша Анёлава нарадзілася ў Менску, скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Акторка, радыёвядоўца, мастачка. Мае дваіх дзяцей. З 2011 году займаецца іканапісам. Працы Ксеніі ўпрыгожваюць храмы Беларусі, Украіны, Расеі, Грузіі, Францыі, Нямеччыны, Польшчы. Зь лістапада 2020 году малюе партрэты беларускіх палітзьняволеных.

Пасьля актыўнага ўдзелу ў масавых пратэстах эмігравала ў Польшчу.

У першы дзень расейскай вайны мастачка актыўна ўключылася ў валянтэрскую дзейнасьць, прымаючы ўкраінскіх уцекачоў на вакзалах Варшавы, праводзіла для іх арт-тэрапію.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG