Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заклікаў Сэнат тэрмінова разгледзець пытаньне аб судзьдзі Вярхоўнага Суду ЗША


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што прызначыць судзьдзёй Вярхоўнага суду «вельмі таленавітую жанчыну». У друку фігуруе імя Эмі Коні Барэт, судзьдзі фэдэральнага апэляцыйнага суду, якая карыстаецца вялікім аўтарытэтам сярод кансэрватараў.

СМІ паведамляюць пра яе як пра першую кандыдатуру на месца ​Рут Гінзбург, якая памерла ў пятніцу ў веку 87 гадоў. Апошнім часам Гінзбург лічылася бясспрэчным лідэрам лібэральнага крыла Вярхоўнага суду, адзначае «Голас Амэрыкі».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Сэнат, большасьць у якім належыць рэспубліканцам, неадкладна разгледзець будучае вылучэньне кандыдатуры кансэрватыўнага судзьдзі на вакантнае месца ў Вярхоўным судзе.

Аднак падтрымка кандыдата ў Сэнаце не гарантаваная нават пры рэспубліканскай большасьці. Звычайна праверкі і слуханьні з удзелам кандыдата ў Вярхоўны суд займаюць некалькі месяцаў.

Кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратаў Джо Байдэн лічыць, што любое галасаваньне па кандыдатуры новага судзьдзі павінна праводзіцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 3 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG