Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны 13 верасьня заявіла аб узмацненьні захадаў бясьпекі на ўкраінска-беларускай мяжы.
Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Свабоды, дадаючы, што памежнікі назвалі сытуацыю на ўкраінска-беларускай мяжы «кантраляванай і стабільнай».
У Беларусі з 14 па 25 верасьня пройдуць расейска-беларускія вайсковыя вучэньні «Славянскае братэрства». Захады па ўзмацненьні бясьпекі робяцца перадусім дзеля прадухіленьня «правакацыяў, нестандартных сытуацыяў», кажуць украінскія памежнікі.
Працягласьць украінска-беларускай мяжы — больш за 1 тысячу кілямэтраў.