Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі абвешчаны конкурс канцэпцыяў маўзалею бязь цела Леніна. Удзельнічаць могуць і беларусы


Саюз архітэктараў Расеі абвясьціў конкурс на найлепшую канцэпцыю маўзалею бязь цела Уладзіміра Леніна. Рашэньне аб правядзеньні конкурсу прынялі ў канцы жніўня, але палажэньне зацьвердзілі і апублікавалі толькі цяпер. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя на фэстывалі «Дойлідства», які пройдзе ў Маскве з 11 па 13 лістапада.

Да ўдзелу ў конкурсе запрошаныя як архітэктары і мастакі, так і звычайныя грамадзяне Расеі і СНД. Усім ім прапануецца зрабіць замалёўкі праекту будучага выкарыстаньня маўзалею.

У паведамленьні арганізатараў гаворыцца, што знаходжаньне цела супярэчыць сучасным уяўленьням аб памяці і зьяўляецца парушэньнем расейскай праваслаўнай традыцыі. Пры гэтым будынак маўзалею знаходзіцца пад аховай UNESCO.

На думку Саюзу архітэктараў, маўзалей варта зрабіць філіяй Дзяржаўнага музэю архітэктуры імя Шчусева. Мяркуецца, што там можна будзе разьмясьціць экспазыцыю аб гісторыі праектаваньня ўсіх вэрсіяў будынка маўзалею — фанэрнай, драўлянай і гранітнай. Удзельнікам конкурсу таксама прапануецца скласьці генэральны плян з маршрутам, які зьвяжа маўзалей з музэем архітэктуры на Вазьдзьвіжанцы.

У складзе журы міністар культуры Вольга Любімава, лідар «Справядлівай Расеі» Сяргей Міронаў, дырэктар музэю Крамля Алена Гагарына.

Цела Леніна ў празрыстым саркафагу захоўваецца ў Маўзалеі ад 1924 году. Пры Маўзалеі працуе лябараторыя для захаваньня цела Леніна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG