Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка «слухаў» Мэркель, журналісты за кратамі, Дзярждэпартамэнт ЗША прыгразіў Расеі. Найважнейшае за 3 верасьня


Пікет журналістаў у Менску, 3 верасьня 2920
Пікет журналістаў у Менску, 3 верасьня 2920

Найважнейшыя падзеі 3 верасьня.

Расейска-амэрыканскія стасункі могуць стаць яшчэ горшымі ў выпадку «адкрытага сілавога ўмяшаньня» Расеі ў сытуацыю ў Беларусі. Такую думку выказаў у сераду намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент, выступаючы на відэаканфэрэнцыі, арганізаванай Нямецкім фондам Маршала ў Вашынгтоне.

Аляксандар Лукашэнка памяняў кіраўніцтва Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, Савету бясьпекі і Камітэту дзяржаўнага кантролю

Прадстаўнікі Міністэрства абароны Літвы запэўнілі прадстаўнікоў Беларусі, што найбуйнейшыя традыцыйныя вайсковыя вучэньні, якія праводзяцца восеньню, не накіраваныя супраць якой-небудзь дзяржавы, уключна зь Беларусьсю.

Сьцьверджаньне Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што атручэньне расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага зьяўляецца фальсыфікацыяй, не адпавядае рэчаіснасьці. Пра гэта заявіў у чацьвер расейскаму агенцтву ТАСС прадстаўнік нямецкага ўраду.

Прэзыдэнт Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасьцяў Эўропы Ранка Пэлікарыч накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку з просьбай вызваліць сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілію Ўласаву.

На сустрэчу з дэпутатам ад Сьвіслацкай акругі № 94 Валерам Варанецкім прыйшлі 150 чалавек. Яны хацелі ўведаць яго стаўленьне да выбараў і жнівеньскіх падзеяў. Сустрэча праходзіла ў памяшканьні Менскага гарадзкога палацу культуры.

Больш за двое сутак у няволі трымаюць шасьцёх журналістаў Tut.by, БелаПАН і «Комсомольской правды в Беларуси», вінавацячы ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Інтэрнэт-правайдэр «Дзелавая сетка» паведаміў, што зь 15 верасьня ў дзяржаўных органах і арганізацыях будуць заблякаваныя замежныя DNS-сэрверы.

Сьледчы камітэт паведаміў, што падчас вывучэньня шматлікіх запісаў камэраў відэаназіраньня вызначыў, што 17-гадовы Цімур М., які запаў у кому пасьля пабіцьця амапаўцамі, знаходзіўся «ў эпіцэнтры масавых беспарадкаў» 10 жніўня на вуліцы Прытыцкага ў Менску.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт накіравалі ў інтарэсах 47 пацярпелых на мірных акцыях пратэсту зварот у Камітэт супраць катаваньняў ААН аб расьсьледаваньні факту сыстэматычных катаваньняў у Беларусі.

Сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Кавалькову і Дылеўскага зноў асудзілі на арышты, гэтым разам па 15 сутак.

У менскай Архікатэдры адбылася супольная малітва каталіцкіх сьвятароў гораду. Яны маліліся аб вяртаньні на Радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады не пускаюць у Беларусь. Таксама было зачытана слова арцыбіскупа, скіраванае ім з выгнаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG