Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы запатрабавалі ў ААН расьсьледаваць сыстэматычныя катаваньні ў Беларусі


Будынак ААН у Нью-Ёрку
Будынак ААН у Нью-Ёрку

Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт накіравалі ў інтарэсах 47 пацярпелых на мірных акцыях пратэсту зварот у Камітэт супраць катаваньняў ААН аб расьсьледаваньні факту сыстэматычных катаваньняў у Беларусі, інфармуе сайт «Вясны».

26-ы дзень пратэстаў. Лукашэнка замяніў сілавікоў. Суды над тэлевядоўцамі і журналістамі. Студэнты пагражаюць страйкам

Заяўнікі падалі Камітэту доказы таго, што некалькі дзён, пачынаючы з 9 жніўня, па ўсёй краіне супрацоўнікі праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусі ў розных установах праваахоўнай сыстэмы (падчас як затрыманьня, так і ўтрыманьня грамадзян) рабілі дзеяньні, якімі наўмысна прычынялі грамадзянам моцны боль, а таксама фізычныя і маральныя пакуты, што выявілася ў цялесных пашкоджаньнях рознай ступені цяжкасьці і псыхалягічных траўмах.

Праваабаронцы і пацярпелыя просяць Камітэт разгледзець зварот максымальна апэратыўна, бо ў краіне надалей сыстэматычна затрымліваюць удзельнікаў мірных пратэстаў, незаконна і неналежна трымаюць іх у месцах ізаляцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG