3 верасьня Аляксандар Лукашэнка памяняў кіраўніцтва Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, Савету бясьпекі і Камітэту дзяржаўнага кантролю, паведаміла БелТА.
Замест Валерыя Вакульчыка старшынёй КДБ прызначаны Іван Тэртэль.
Замест Андрэя Раўкова дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі стаў Валеры Вакульчык.
Замест Івана Тэртэля кіраваць КДК будзе Васіль Герасімаў у якасьці выканаўцы абавязкаў старшыні.
Віцэ-прэм’ер Уладзімер Кухараў прызначаны кіраваць Менгарвыканкамам, а кіраўнік Менгарвыканкаму Анатоль Сівак стаў віцэ-прэм’ерам, піша дзяржаўнае агенцтва АТН.