Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН абвясьціла пра 450 выпадкаў катаваньняў пасьля акцый пратэсту ў Беларусі


Паводле інфармацыі ААН, сваякі як мінімум шасьці чалавек ня ведаюць пра месцазнаходжаньне і стан здароўя сваіх блізкіх.

Экспэрты ААН заявілі, што ім вядома пра 450 задакумэнтаваных выпадкаў катаваньняў і жорсткага абыходжаньня зь людзьмі, пазбаўленымі волі пасьля «спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў» 9 жніўня, якія прывялі да масавых пратэстаў і арыштаў.

«Мы надзвычай устрывожаныя сотнямі заяваў аб катаваньнях і іншым жорсткім абыходжаньні ў ізалятарах часовага ўтрыманьня», — заявілі яны.

Большасьць людзей, якія зьніклі бязь вестак, знайшліся, але выклікае трывогу той факт, што месцазнаходжаньне і стан здароўя сама меней 6 чалавек, як паведамляецца, невядомыя іх сваякам. «Мы таксама па-ранейшаму занепакоеныя тым, што выпадкі гвалтоўных зьнікненьняў могуць павялічыцца, калі працягнецца жорсткая рэакцыя на мірныя пратэсты», — заявілі экспэрты ААН.

Таксама экспэрты ААН атрымалі паведамленьні пра гвалт у адносінах да жанчын і дзяцей, у тым ліку пра сэксуальны гвалт і згвалтаваньне гумовымі дубінкамі.

Сярод прыкладна 6700 чалавек, затрыманых у апошнія тыдні падчас мірных акцый пратэсту, ёсьць журналісты і мінакі, якія былі адвольна арыштаваныя і пасьпешліва асуджаныя. 29 жніўня ўрад адклікаў акрэдытацыю 17 журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, адзначаецца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG