Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі ўлез у палітыку і пацягнуў за сабой вернікаў, двайная адказнасьць»,— Лукашэнка пра «неўязнога» Кандрусевіча 


Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч «атрымаў пэўныя задачы» ў Польшчы, і таму яго не ўпусьцілі ў Беларусь, перадае БелТА.

«Мы ўважлівым чынам адсочваем ўсіх, хто ўяжджае-выяжджае, — сказаў Лукашэнка падчас паездкі ў Баранавічы. — Кіраўнік Каталіцкай царквы нечакана выехаў для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся Беларусь і трапіў у сьпіс неўязных, агульны ў Беларусі і Расеі. Ня толькі ён адзін, проста гэта больш вядомая фігура».

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што зьявілася інфармацыя аб магчымай наяўнасьці ў Кандрусевіча не аднаго грамадзянства.

«Хочам вывучыць пытаньне. Калі там усё чыста, зробім паводле закону. Нам ня важна, хто ён — галоўны каталік, галоўны праваслаўны ці галоўны мусульманін. Павінен жыць згодна з законам. А калі ты яшчэ і ў палітыку улез і пацягнуў за сабой вернікаў, тады двайная адказнасьць», — дадаў ён.

Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму Тадэвушу Кандрусевічу 31 жніўня адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь без тлумачэньня прычыны. Ён вяртаўся з Польшчы, дзе знаходзіўся ў службовай выправе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG