Беларусь ад 1 верасьня павялічыла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюзу. Такую пастанову прыняў Савет Міністраў Беларусі 27 жніўня.
Стаўка экспартнага мыта на сырую нафту складзе $47,5 за 1 тону (раней — $46,9).
Мыта на прамавагонны бэнзін павялічылі з $25,7 да $26,1 за 1 тону. На гандлёвыя бэнзыны, лёгкія і сярэднія дыстылятары — з $14 да $14,2 за 1 тону. Такое ж мыта вызначылі для дызэльнага паліва, бэнзолу, талюола, ксілолаў, змазачных і іншых аліваў.
Раней экспартныя мыты павялічваліся 1 жніўня.