Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін забараніў СМІ публікаваць матэрыялы пра ФСБ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон «Аб фэдэральнай службе бясьпекі». Закон забараняе публікаваць і распаўсюджваць матэрыялы пра органы ФСБ без дазволу кіраўніцтва ведамства, у тым ліку і такія, якія не зьмяшчаюць дзяржаўнай таямніцы.

Гаворка ідзе аб захаваньні прафэсійнай таямніцы вайскоўцамі, дзяржаўнымі чыноўнікамі, дзейнымі і звольненымі з ФСБ Расеі супрацоўнікамі. Пры гэтым у самім законе пазначана, што прафэсійная таямніца ня ўтрымлівае дзяржаўнай або іншай таямніцы, якая ахоўваецца законам. Але аўтары паправак лічаць, што разгалошваньне або распаўсюд такой інфармацыі «можа стварыць пагрозу» бясьпецы ФСБ або «нанесьці шкоду іх рэпутацыі».

Перад публікацыяй інфармацыя, у якой ёсьць прафэсійная таямніца, павінна праходзіць «экспэртную ацэнку» ў ФСБ. Бяз гэтай працэдуры яе распаўсюд забаронены. Пералік інфармацыі і парадак правядзеньня такой ацэнкі зацьвердзіць кіраўніцтва службы.

Апазыцыйны расейскі палітык, былы дэпутат Дзярждумы і афіцэр ФСБ у адстаўцы Генадзь Гудкоў лічыць такую забарону спробай татальнай цэнзуры. У інтэрвію «Медузе» ён сказаў, што «ФСБ страшна баіцца крытыкі і наогул любога згадваньня пра свае бяздарныя справы і выхадкі. Ніякім прафэсіяналізмам там і ня пахне: фальсыфікацыі, правакацыі…».

«Калі ты парушаеш закон, вядома, у цябе выклікае раздражненьне любая спроба цябе кантраляваць — няважна, робіць гэта пракурор ці СМІ, але гэта пазыцыя адмарозкаў», — сказаў Гудкоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG